Кніга выдадзена ў выдавецтве “Каўчэг” (Мінск).
Па словах аўтара, стваралася як “дзённік чытача”, “кніга для сябе”: занатоўваліся цікавыя думкі, прачытаныя ў творах розных пісьменнікаў – як беларускіх, так і замежных. Затым тэкст быў дапоўнены аўтарскімі матэрыяламі і перакладамі, у тым ліку гумарыстычнымі.
Многім чытачам прыйдуцца даспадобы мудрыя, неардынарныя, часам парадаксальныя разважанні пра літаратуру, творчасць, каханне, адносіны паміж людзьмі, пра жыццё ва ўсіх яго праявах.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Яндекс.Метрика