Выйшаў з друку 13 альманах «Літаратурная Гомельшчына» Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У альманах уключаны творы членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і маладых аўтараў: Міхася Болсуна, Алены Асенчык, Яўгена Калашнікава, Алега Ананьева, Стасі Кацюгіной, Сяргея Прывалава, Дзмітрыя Нілава, Алены Болсун, Фёдара Бусла, Ліліі Вялічка, Івана Бісева, Рыгора Бабчанка, Ганны Атрошчанка, Міколы Ждановіча, Вольгі Раўчанка, Алены Матвіенка, Валянціны Кадзетавай-Арэставай, Аляксанра Каляды, Васіля Ткачова і іншых. Творы пададзены ў аўтарскай рэдакцыі. Шырока прадстаўлена фотапанарама літаратурнага жыцця Гомельшчыны ў 2016 і 2017 гадах, а таксама публіцыстыка гомельскіх аўтараў. Аб’ём альманаха — 390 старонак, у цвёрдай вокладцы. Ужо можна знайсці ў бібліятэках вобласці. Галоўны рэдактар і ўкладальнік альманаха — У.Гаўрыловіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика