ПАЛАЖЭННЕ

аб адкрытым літаратурным конкурсе “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

1. Агульнае палажэнне

У двары Жыткавіцкай СШ №1 імя Р.Тураўца стаіць помнік адважнаму юнаку, ураджэнцу Жыткаўшчыны Міхаілу Марозу. Ён нарадзіўся 28 лістапада 1959 года. У верасні 1977-га навучэнец Аршанскага індыстурыяльна-педагагічнага вучылішча, працуючы на бульбяным полі калгаса “Прагрэс” Дубровенскага раёна, заўважыў, што па транспарцёры разам з бульбай рухаецца артылерыйскі снарад. Не вагаючыся, ён схапіў яго і панёс праз поле да лагчынкі, аднак не паспеў дайсці да яе ўсяго некалькі метраў – смяротная знаходка ўзарвалася ў  руках. Юнаку не было яшчэ і 18 гадоў, калі ён трагічна загінуў.

За мужнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пасмяротна ўзнагародзіў смелага камсамольца ордэнам Чырвонай Зоркі. Імя Міхаіла Мароза было занесена ў Кнігі Гонару цэнтральных камітэтаў УЛКСМ і ЛКСМ Беларусі, а ў яго камсамольскім білеце застаўся запіс: “Вынес з поля баявы снарад, адвёў ад людзей бяду цаной уласнага жыцця”.

У гонар сапраўднага героя нашай зямлі Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе адкрыты літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел усіх, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу Міхаіла Мароза, да тэмы Айчыны, Бацькаўшчыны, родных каранёў. У конкурсе могуць прымаць удзел як грамадзяне Беларусі, так і ўсіх краін свету, якія пішуць на беларускай і рускай мовах.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; ушанаванне знакамітых людзей; выяўленне літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 

  1. Паэзія (паэтычныя творы, прысвечаныя  подзвігу М.Мароза). 
  2. Проза (апавяданне, прысвечанае подзвігу М.Мароза.) 
  3. Публіцыстыка (нарысы, эсэ, прысвечаныя подзвігу М.Мароза.) 
  4. Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Літаратурныя і публіцыстычныя творы прымаюцца на конкурс з 1 лютага 2020 года па 15 сакавіка 2020 года. 

У склад журы ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, краязнаўцы, публіцысты.

Па выніках галасавання журы вызначаюцца пераможцы конкурса: 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай намінацыі. Журы можа прысуджаць удзельнікам конкурсу заахвочвальныя ўзнагароды і прызы. 

6. Патрабаванні да прадстаўляемых на конкурс работ:

На конкурс прымаюцца нідзе раней не надрукаваныя творы. 

Паэзія: не болей трох вершаў.  

Проза і публіцыстыка: адзін твор аб’ёмам не больш 5 друкаваных аркушаў фармата А4 (шрыфт Times New Roman, 14  шрыфт). 

Творчыя работы неабходна накіроўваць на на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.  

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.  

На тытульным лісце неабходна ўказаць:  

— прозвішча, імя, імя па бацьку;  

-дату нараджэння;  

— месца працы або вучобы;  

— адрас для перапіскі;  

— нумар кантактнага тэлефону;  

— е-mail.

8. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Лепшыя творы будуць

ПАЛАЖЭННЕ

аб адкрытым літаратурным конкурсе

“Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

1. Агульнае палажэнне

У двары Жыткавіцкай СШ №1 імя Р.Тураўца стаіць помнік адважнаму юнаку, ураджэнцу Жыткаўшчыны Міхаілу Марозу. Ён нарадзіўся 28 лістапада 1959 года. У верасні 1977-га навучэнец Аршанскага індыстурыяльна-педагагічнага вучылішча, працуючы на бульбяным полі калгаса “Прагрэс” Дубровенскага раёна, заўважыў, што па транспарцёры разам з бульбай рухаецца артылерыйскі снарад. Не вагаючыся, ён схапіў яго і панёс праз поле да лагчынкі, аднак не паспеў дайсці да яе ўсяго некалькі метраў – смяротная знаходка ўзарвалася ў  руках. Юнаку не было яшчэ і 18 гадоў, калі ён трагічна загінуў.

За мужнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пасмяротна ўзнагародзіў смелага камсамольца ордэнам Чырвонай Зоркі. Імя Міхаіла Мароза было занесена ў Кнігі Гонару цэнтральных камітэтаў УЛКСМ і ЛКСМ Беларусі, а ў яго камсамольскім білеце застаўся запіс: “Вынес з поля баявы снарад, адвёў ад людзей бяду цаной уласнага жыцця”.

У гонар сапраўднага героя Палескай зямлі Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе адкрыты літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел усіх, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу Міхаіла Мароза, да тэмы Айчыны, Бацькаўшчыны, родных каранёў. У конкурсе могуць прымаць удзел як грамадзяне Беларусі, так і ўсіх краін свету, якія пішуць на беларускай і рускай мовах.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; ушанаванне знакамітых людзей; выяўленне літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 

  1. Паэзія (паэтычныя творы, прысвечаныя  подзвігу М.Мароза). 
  2. Проза (апавяданне, прысвечанае подзвігу М.Мароза.) 
  3. Публіцыстыка (нарысы, эсэ, прысвечаныя подзвігу М.Мароза.) 

5.Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Літаратурныя і публіцыстычныя творы прымаюцца на конкурс з 1 лютага 2020 года па 15 сакавіка 2020 года. 

У склад журы ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, краязнаўцы, публіцысты.

Па выніках галасавання журы вызначаюцца пераможцы конкурса: 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай намінацыі. Журы можа прысуджаць удзельнікам конкурсу заахвочвальныя ўзнагароды і прызы. 

6. Патрабаванні да прадстаўляемых на конкурс работ:

На конкурс прымаюцца нідзе раней не надрукаваныя творы. 

Паэзія: не болей трох вершаў.  

Проза і публіцыстыка: адзін твор аб’ёмам не больш 5 друкаваных аркушаў фармата А4 (шрыфт Times New Roman, 14  шрыфт). 

Творчыя работы неабходна накіроўваць на на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.  

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.  

На тытульным лісце неабходна ўказаць:  

— прозвішча, імя, імя па бацьку;  

— дату нараджэння;  

— месца працы або вучобы;  

— адрас для перапіскі;  

— нумар кантактнага тэлефону;  

— е-mail.

7. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Лепшыя творы будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by, па магчымасці будуць надрукаваны ў СМІ рэгіёна.

Вынікі конкурсу падводзяцца да 10 мая 2020 года.  

Узнагароджанне пераможцаў адкрытага літаратурнага конкурсу адбудзецца на ўрачыстым адкрыцці ІІ адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

                                                                                               Дадатак №2

ПАЛАЖЭННЕ

  аб правядзенні XIV абласнога конкурсу чытальнікаў

 «Захаваем свет разам!”

XIV абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

          Творчае спаборніцтва будзе наладжана з 1 лютага 2020 года па 30 мая  2020 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:

          а) мастацкія творы сучасных літаратараў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (гл.дадатак №1); мастацкія творы выхадцаў з Гомельшчыны – народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа, А.Макаёнка, І. Шамякіна, І.Навуменкі, а таксама пісьменнікаў М.Гамолкі, А.Грачанікава, І.Сяркова, Б. Сачанкі.

          У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ  Гомельскай вобласці ва ўзросце з  12 да 17 гадоў.

          Конкурс праводзіцца ў адной намінацыі: “паэзія”.

Прходзіць у тры этапы:

          Школьны этап.

Раённы этап.

Абласны этап.

          Школьны этап арганізуецца ўстановамі адукацыі раёнаў на працягу лютага 2019 года. Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым.

        Раённы этап арганізуецца раённымі аддзеламі адукацыі ў сакавіку 2019 года. У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў (адпаведна – першае, другое і трэцяе месца).  Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі. Для ўдзелу ў абласным этапе накіроўваюцца толькі ўладальнікі першага месца.  

На электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by да 1 красавіка 2019 года дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніку абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама аб педагогу, які  падыхтаваў  вучня, указваецца яго кантактны тэлефон (прадугледжваецца, што ён будзе потым суправаджаць вучня-пераможцу на выніковы этап).

         Заяўкі, што прыйшлі пазней адзначанага тэрміну, не разглядаюцца.

         Творчае журы у саставе пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў з Гомельскай і Брэсцкай абласцей, вызначае лепшых чытальнікаў рэгіёну, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і праявілі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі.

Пратакол абласнога этапа конкурсу чытальнікаў будзе дасланы ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, таксама імёны лепшых чытальнікаў будуць агучаны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

       Выніковы этап будзе праведзены ў маі 2020  года ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

Па  выніках трэцяга выніковага этапа  конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  ўладальніка Гран-пры і пераможцаў  (1,2,3 месцы) з уручэннем дыпломаў  заснавальніка і арганізатара конкурсу, выданняў Гомельскага абласнога аддзялення СПБ. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!».

Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсу, таксама могуць быць адзначаны журы і арганізатарамі конкурсу. Па выніках  конкурсу аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі матэрыяльна заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога конкурсу чытальнікаў.

Юныя чытальнікі і іх настаўнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў,  атрымаюць у падарунак  ад іх кнігі з аўтографамі пісьменнікаў.

Для пераможцаў конкурсу будзе арганізавана культурная праграма ў рамках ІІ Адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

Праезд, харчаванне да месца правядзення абласнога этапу ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці суправаджаючых педагогаў і вучняў-удзельнікаў конкурсу – за кошт раённых аддзелаў адукацыі.

Палажэнне зацверджана  Саветам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (пратакол №1 ад 10.01.2020 года).

                                                                                  Дадатак №1

ЧЛЕНЫ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ

ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ» 

(па стане на  01.01. 2020 года)

  1. АНАНЬЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт
  2. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
  3. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
  4. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
  5. БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт
  6. БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт
  7. БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт
  8. БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург
  9. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
  10. БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса
  11. ВАГІНА (АГІНА) Алена Аляксандраўна, паэтэса
  12. ВОЗІСАВА Лідзія Пятроўна (ЛідзіАна), паэтэса
  13. ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса
  14. ВЯТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт
  15. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст
  16. ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт
  17. ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
  18. ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса
  19. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
  20. ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст
  21. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
  22. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
  23. ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт
  24. ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт
  25. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік
  26. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
  27. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт
  28. КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт
  29. КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
  30. КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік
  31. КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса
  32. КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт
  33. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст
  34. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
  35. КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч, паэт
  36. ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік
  37. МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург
  38. МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт
  39. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
  40. МАЛІНОЎСКАЯ Марыя Юр’еўна, паэтэса
  41. МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса
  42. МАМОНЬКА Міхаіл Паўлавіч, паэт
  43. МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна
  44. МОХАРАЎ Анатоль Леанідавіч
  45. НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса
  46. НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса
  47. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
  48. РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт
  49. РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык
  50. CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік
  51. СІДОРЧЫК Валерый Аляксандравіч, публіцыст
  52. СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса
  53. СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса
  54. СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст
  55. СЕВЕР Леанід Юр’евіч, паэт
  56. ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік
  57. УРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт
  58. ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт
  59. ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт
  60. ШПАДАРУК Уладзімір Мікалаевіч, паэт
  61. ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса
  62. ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
  63. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
  64. ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт
  65. ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт
  66. ЯКАЎЦАЎ Якаў Валер’евіч, празаік

            Пайшлі з жыцця:

  1. ДУБРОЎСКІ Аляксандр, паэт
  2. ЖУРБІН ІГАР, паэт
  3. МЫСЛІЦКІ Фелікс, паэт 
  4. СТАРЧАНКА Мікалай Мікалаевіч, паэт
  5. КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік
  6. ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, паэт, празаік
  7. УСЦІНОВІЧ Эма Васільеўна, паэтэса
  8. ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік

                                                                         Дадатак №3

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах

Гомельскай вобласці

ІІІ абласнога літаратурнага конкурсу

“ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”,

прысвечанага памяці пісьменніка-земляка

Міколы Гамолкі

ІІІ абласны літаратурны конкурс  “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”на лепшы паэтычны і празаічны твор,  праводзіцца з 1 лютага па 30 сакавіка 2019 года ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўраджэнец Жыткаўшчыны, вядомы беларускі празаік, публіцыст і драматург, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў, член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Уладзімір Гаўрыловіч.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, раённых газет, раённых бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі.

Абласны літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай ушанавання памяці выдатнага савецкага пісьменніка, ураджэнца Прыпяцкага Палесся (нарадзіўся ў Петрыкаўскім раёне, жыў і вучыўся ў Жыткавіцкім раёне), стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых  аўтараў-землякоў. 

Мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Палескага краю і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы. 

Конкурс праводзіцца асобна для ўдзельнікаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі  Жыткавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў. 

Намінацыі —  “паэзія” і “проза”. 

Конкурс праводзіцца асобна для дзяцей і для дарослых.

Аўтары –   дзеці  (з 12  да 17 гадоў), дарослыя (з 18 до 60 гадоў)  – удзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна; яны гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта ім.

Заяўку на конкурс ( абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, работы альбо занятку, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас)  могуць падаць:

 –  аддзелы адукацыі, установы адукацыі;

 –  аўтары твораў.

 Да заяўкі прыкладаюцца мастацкія творы на дзяржаўных мовах Беларусі.

          У намінацыі “паэзія” – 2 вершы.

          У намінацыі  “проза” – апавяданне, эсэ, замалёўка, памерам да 3000 знакаў.

Заяўкі і творы дасылаюцца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by (з паметкай “На конкурс памяці М.Гамолкі).

Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць пра згоду аўтара ў выпадку перамогі ў конкурсе на размяшчэнне яго твора ў друкаваных і электронных СМІ рэгіёна і на магчымую публікацыю на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчана па выніках конкурсу без выплаты ганарару.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  варожасці на нацыянальнай, расавай або рэлігійнай аснове.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.   Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна. Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляецца заснавальнікам конкурсу.

Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 10 мая 2020 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям раённых газет.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы) у кожнай намінацыі, з уручэннем памятных  дыпломаў  заснавальнікаў конкурсу (вызначаецца 6 прызавых месцаў для удзельнікаў з Жыткавіцкага і 6 прызавых месцаў для ўдзельнікаў з  Петрыкаўскага раёнаў). 

Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат ІІІ абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!” памяці  Міколы Гамолкі.  

Старшынёй аргкамітэта і сузаснавальнікам конкурсу У.М. Гаўрыловічам заснаваны два спецыяльныя  прызы (адзін для ўдзельніка конкурсу з Жыткавіцкага і адзін для удзельніка конкурсу з Петрыкаўскага раёнаў).

Мясцовымі органамі ўлады, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць таксама заснаваны спецыяльныя прызы, узнагароды для пераможцаў конкурсу, пра якія яны да 10 мая 2020 года паведамляюць заснавальнікам конкурсу.

Узнагароджванне пераможцаў ІІІ абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”  праводзіцца на ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў  пісьменніцкай грамадскасці, улады і дзеячаў культуры ў г. Жыткавічы, пад час ІІ Адкрытага міжрэгіянальнага фестываля літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

Пераможцы конкурсу могуць быць запрошаны для ўдзелу ў Міжнародным літаратурным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі – 2020”.

Дадатак №4

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога творчага конкурсу юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”

Абласны творчы конкурс юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Жыткавіцкага райвыканкама, Тураўскага гарвыканкама.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Творчае спаборніцтва пройдзе з 1 лютага 2020 года па 10 мая 2020 года.

          У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій  Гомельскай вобласці з 8 да 17 гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій рыхтуюць малюнкі па матывах мастацкіх твораў сучасных паэтаў і празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі (гл. дадатак №1); па матывах мастацкіх твораў выхадцаў з Гомельшчыны — народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа, А.Макаёнка, І. Шамякіна, І.Навуменкі, вядомых літаратараў М.Гамолкі, А.Грачанікава, І.Сяркова, Б. Сачанкі. На выкананай рабоце павінна быць пазначана імя, клас, школа яго аўтара і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.

Установы адукацыі раёнаў Гомельскай вобласці да 15 сакавіка 2020 года накіроўваюць малюнкі вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій  у аддзелы адукацыі. Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў да 20 сакавіка 2020 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі на адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу. Удзельнікі конкурсу з Жыткавіцкага раёна накіроўваюць свае працы на конкурс у Жыткавіцкі раённы аддзел адукацыі, па справах моладзі і спорту.

Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца ў маі 2020 года  на ІІ адкрытым міжрэгіянальным фестывалі літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”, у раённым цэнтры культуры г. Жыткавічы.  Творчае журы, у якое ўваходзяць пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы з Гомельскай і Брэсцкай абласцей, вызначыць  лепшых юных мастакоў  Гомельшчыны, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка. Усе работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе ў Цэнтры культуры г. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

Лепшыя работы і іх аўтары будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі ІІ Адкрытага міжрэгіянальнага фестываля літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” (дыпломы будуць дасланы ў аддзелы адукацыі).

Пратакол абласнога творчага конкурсу “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”будзе дасланы ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам і заахвочвання пераможцаў установамі адукацыі, імёны пераможцаў будуць апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

Палажэнне зацверджана  Саветам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (пратакол №1 ад 10.01.2020 года).

                                                                                         Дадатак №1

ЧЛЕНЫ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ

ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ» 

(на  01.01. 2020 года)

  1. АНАНЬЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт
  2. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
  3. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
  4. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
  5. БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт
  6. БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт
  7. БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт
  8. БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург
  9. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
  10. БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса
  11. ВАГІНА (АГІНА) Алена Аляксандраўна, паэтэса
  12. ВОЗІСАВА Лідзія Пятроўна (ЛідзіАна), паэтэса
  13. ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса
  14. ВЯТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт
  15. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст
  16. ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт
  17. ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
  18. ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса
  19. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
  20. ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст
  21. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
  22. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
  23. ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт
  24. ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт
  25. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік
  26. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
  27. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт
  28. КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт
  29. КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
  30. КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік
  31. КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса
  32. КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт
  33. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст
  34. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
  35. КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч, паэт
  36. ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік
  37. МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург
  38. МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт
  39. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
  40. МАЛІНОЎСКАЯ Марыя Юр’еўна, паэтэса
  41. МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса
  42. МАМОНЬКА Міхаіл Паўлавіч, паэт
  43. МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна
  44. МОХАРАЎ Анатоль Леанідавіч
  45. НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса
  46. НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса
  47. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
  48. РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт
  49. РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык
  50. CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік
  51. СІДОРЧЫК Валерый Аляксандравіч, публіцыст
  52. СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса
  53. СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса
  54. СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст
  55. СЕВЕР Леанід Юр’евіч, паэт
  56. ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік
  57. УРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт
  58. ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт
  59. ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт
  60. ШПАДАРУК Уладзімір Мікалаевіч, паэт
  61. ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса
  62. ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
  63. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
  64. ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт
  65. ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт
  66. ЯКАЎЦАЎ Якаў Валер’евіч, празаік

            Пайшлі з жыцця:

  • ДУБРОЎСКІ Аляксандр, паэт
  • ЖУРБІН ІГАР, паэт
  • МЫСЛІЦКІ Фелікс, паэт 
  • СТАРЧАНКА Мікалай Мікалаевіч, паэт
  • КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік
  • ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, паэт, празаік
  • УСЦІНОВІЧ Эма Васільеўна, паэтэса
  • ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика